Блоги LEPEL.BY
БЛОГИ


 

Alisson: 23.10.2016 (16:25) — 1 год назад

«Мы разам!»

 178

 

 

Глыбоцкі парафіяльны “Caritas” арганізаваў мерапрыемства «Мы разам!» для асоб з псіхічнымі і фізічнымі захворваннямі, іх бацькоў і апекуноў.

22 кастрычніка ў мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за дзве сотні асоб. Гэта не толькі прадстаўнікі каталіцкага касцёла, але і вернікі іншых хрысціянскіх канфесій. Людзі не падобныя адзін да аднаго. Яны адрозніваюцца знешнасцю, характарам, паводзінамі, але ўсіх аб’ядноўвае адно: права на захаванне сваёй індывідуальнасці, права на міласэрнасць з боку іншых.

З Лепеля ў мерапрыемстве прымалiўдзел 17 чалавек, а менавiта – наведвальнiкiадзялення дзеннага знаходжання для людзей з iнвалiднасцю и гурт «Мятлiца» Лепельскай РА ГА «БелТIЗ».

Спачатку ўдзельнікі спаткання сабраліся ў касцёле Святой Тройцы. Пробашч парафіі ксёндз Мікалай Ціхановіч прывітаў гасцей, якія прыбылі на мерапрыемства не толькі з Глыбокага, але і з Мёраў, Паставаў, Лепеля, Браслава, Шаркаўшчыны, і заклікаў прысутных падзяліцца сваім добрым сэрцам.

 

Пасля ўдзельнікі імпрэзы прайшлі шэсцем ад касцёла да Ггарадскога Дома культуры.

У Доме культуры гасцей спачатку пачаставалі з дарогі, а потым распачалася забаўляльная праграма. Удзельнікаў чакалі разнастайныя гульні, конкурсы і танцы.

Пакуль удзельнікі мерапрыемства разам з валанцёрамі весела бавілі час, на другім паверсе Дома культуры быў арганізаваны круглы стол, у якім прынялі ўдзел бацькі, апекуны асобаў з абмежаванымі магчымасцямі, сацыяльныя работнікі і святары.

Потым госці накіраваліся ў глыбоцкую сярэднюю школу №2, дзе змаглі падсілкавацца смачным абедам.

Пасля абеду была падрыхтавана канцэртная праграма ў Доме культуры. Варта адзначыць, што сярод артыстаў былі і асобы з абмежаванымі магчымасцямі, выступленні якіх вельмі кранулі гледачоў. Гэта дало магчымасць і гэтым людзям адчуць сябе паўнапраўнымі членамі нашага грамадства, зразумець, што мы патрэбныя адзін аднаму.

На заканчэнне мерапрыемства словы ўдзячнасці арганізатарам і гасцям выказаў ксёндз Мікалай Ціхановіч.

 







Варг: 28.10.2016 в 01:09 — 1 год назад

Дзякуй вялікі Мікалаю. Калі бачу такі удзел царквы ў жыцці насельніцтва, то неяк нават утульна сябе адчуваеш. Калі гэтыя слугі гасподнія, адчуваючы сябе добра, не забываюць дзяліцца сваёй цяплынёй з іньшымі. Здаецца, што гэта той чалавек, які кіруе валантэрскім рухам. Усім дабра.






Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий
либо используйте:

Темы автора



 
Яндекс.Метрика

Copyright © 2009 - 2017 — Леонид Огурцов

LEPEL.BY - Карта Лепеля

Пользовательское соглашение