Блоги LEPEL.BY
БЛОГИ


 

Alisson: 30.05.2018 (17:55) — 1 год назад

Арт-Фэст «Фасоля» - музыка пад адкрытым небам

 Сегодня: 1, за неделю: 3, всего: 881

24 мая 2018 года каваныя вароты парку-музея інтэрактыўнай гісторыі «Сула» расчыніліся для сустрэчы ўдзельнікаў і гасцей Рэспубліканскага Арт-Фэсту «Фасоля», арганізатарам якога выступіла Беларускае таварыства інвалідаў па зроку.

 

На фестываль прыбыло больш за 200 удзельнікаў з усіх рэгіёнаў рэспублікі: калектывы мастацкай самадзейнасці, індывідуальныя выканаўцы, дуэты і квартэты, майстры дэкаратыўна-прыкладной творчасці. І кожнага госця сустракаў беларускімі песнямі і прымаўкамі дуэт ансамбля «Вербіца».

Пад гукі народных інструментаў ўдзельнікі Арт-Фэста пачалі сваё невялікае падарожжа ў часе: іх сустракалі вартаўнічая вежа з каменя, драккар (судна старажытных вікінгаў), чакаўшый  гасцей на беразе возера Сула, загадкавы каменны круг – гараскоп, рэканструяваныя будынкі 18-19 стагоддзяў.

 

Роўна ў тры гадзіны дня пад гукі музыкі ў суправаджэнні паэтычных радкоў на беларускай мове і апладысментаў Рэспубліканскі Арт-Фэст «Фасоля» адкрыўся. З прывітальным словам да яго ўдзельнікаў звярнуўся Алег Шэпель, старшыня Беларускага таварыства інвалідаў па зроку.

Адкрылася канцэртная праграма Арт-Фэсту выступам дэлегацыі Гродзенскай вобласці. А потым адна за адной прадставілі свае творчыя праграмы артысты Віцебскай, Брэсцкай, Гомельскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей. Больш чатырох гадзін выступалі артысты ГА «БелТIЗ» і радавалі ўсіх сваімі талентамі.

Віцебскую вобласць на Арт - Фэсте прадставілі народны ансамбль «Хорус» г. Віцебск, народны хор «Славiца» г. Віцебск, ансамбль «Кросны» г. Віцебск, ансамбль «Мятлiца» г. Лепель. Індывідуальныя выканаўцы Анатоль Кiрiкович і Сяргей Калодкін г. Віцебск, Яўген Ганчароў - Докшыцы.

Дэкаратыўна прыкладное мастацтва было прадстаўлена вышыўкай пацеркамі г. Орша, калекцiю плеценых паясоў на бердо «Лепельскія ўзоры» прадставіла Валянціна Кісель г. Лепель.

Кожнаму ўдзельніку Арт-фэсту быў уручаны памятны падарунак ад імя Цэнтральнага праўлення ГА «БелТIЗ».

Завяршыўся фестываль выступленнем гасцей - калектыву дударскай і смычковой музыкі і этнічнага спеваў «Ветах». Музыкі не толькі выканалі аўтэнтычныя беларускія песні і танцы, але і распавялі пра гісторыю іх з´яўлення на тэрыторыі Беларусі.

Сула праводзіла гасцей познім цёплым вечарам у святле начных ліхтароў. Здавалася, што вартаўнічая вежа і драккар перанесліся ў сярэднявечча, дзе ім належыць быць, а беларускія напевы растварыліся над роўняддзю возера.

Арт-Фэст «Фасоля» стаў гісторыяй. Але ў кожнай гісторыі можа быць працяг!









Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий
либо используйте:




Темы автора



 
Яндекс.Метрика

Copyright © 2009 - 2019 — Леонид Огурцов

LEPEL.BY - Карта Лепеля

Пользовательское соглашение